На ЦТ па беларускай мове не з'явіліся 272 чалавекі

Цэнтралізаванае тэставанне / t.me/kgk_oficial
Цэнтралізаванае тэставанне / t.me/kgk_oficial

На цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) па беларускай мове не з'явіліся 272 чалавекі. Такую лічбу назваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

"Выдаленых з аўдыторый не было, як і тых, каму стала дрэнна падчас іспыту", — перадае БЕЛТА словы Міксюка.

ЦТ па прайшло 14 чэрвеня. На яго запісалася больш за тры тысячы абітурыентаў.

Наступны іспыт ЦТ — руская мова, гэтае тэставанне пройдзе 16 чэрвеня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі