На даху вакзала ў Гродне прайшоў канцэрт з іншапланетнікамі (фота)

Гэта быў першы ў горадзе выступ мясцовых музыкаў на даху чыгуначнага вакзала. Міні-канцэрт прысвяцілі першаму выступу легендарнага гурта Beatles на даху лонданскай "высоткі" 45 гадоў таму.



Па словах PR–мэнэджара "3D" Міхаіла Ліса, у аснову акцыі музыкі паклалі ідэю перамяшчэння ў часе з 1960–х гадоў. Дзяўчат на дах даставілі на караблі іншапланетнікі, якія ў сярэдзіне канцэрта далучыліся да выступлення. Спявачкі, якія загрыміравалася пад стыль "бітнікаў", праспявалі некалькі песень са свайго рэпертуару.
 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі