На дрэвах каля беларуска-ўкраінскай мяжы знайшлі 200 кг кантрабанднага мяса

Памежнікі Луцку на мяжы з Беларуссю знайшлі амаль 200 кілаграмаў кантрабанднага мяса ў пакетах, якія віселі на дрэвах. Верагодных кантрабандыстаў пакуль не выявілі. Як паведаміў 15 красавіка прэс-сакратар начальніка Луцкага пагранічнага атрада Алег Лычкоўскі, 6 поліэтыленавых мяшкоў з вэнджанымі мясапрадуктамі выявіў патруль аддзела "Вычаўка" Луцкага пагранічнага атрада.

Хутчэй за ўсё, знойдзеныя прадукты пакінулі кантрабандысты. Верагодна, іх планавалі пры нагодзе незаконна перавезці праз мяжу і падвесілі на дрэвы для таго, каб мяса не стала ежай для дзікіх жывёл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі