На дзень святога Валянціна ў Гродне на білбордах прызнаюцца ў любові да Беларусі

На дзень святога Валянціна ў Гродне на білбордах прызнаюцца ў любові да Беларусі

Дзень святога Валянціна, свята кахання, гродзенскія ўлады вырашылі скарыстаць для прапаганды.

З ініцыятывы мясцовай улады ў Гродне распрацоўваецца канцэпцыя білбордаў з нацыянальнай сімволікай і сімвалам свята — сэрцам. Гэтая сацыяльная рэклама ўпрыгожыць горад перад Днём закаханых, паведамляе БЕЛТА.

Акрамя таго, да гэтага свята рыхтуецца акцыя БРСМ "За любімую Беларусь!". Маладыя людзі будуць раздаваць навакольным чырвона-зялёныя сардэчкі. Першымі іх атрымаюць заслужаныя спартсмены, ветэраны, дзеячы рэгіёну.

У фінале абласнога этапу акцыі ў Гродне арганізатары прапануюць усім ахвочым пакінуць свае сакрэтныя прызнанні ў вазе. Таксама адбудзецца гарадскі конкурс на лепшую закаханую пару сярод навучэнцаў ССНУ і ПТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі