На экс-дырэктара Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода завялі крымінальную справу
Пракуратура Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу супраць былога генеральнага дырэктара Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода. Паводле інфармацыі БЕЛТА, былы кіраўнік прадпрыемства падазраецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, якія пацягнулі цяжкія наступствы.
Як адзначылі ў абласной пракуратуры, з траўня па верасень 2012 года падазраваны заключыў кантракты з дзвюма нямецкімі кампаніямі на пастаўку алкагольнай прадукцыі і арганізаваў яе водпуск без аплаты ў вызначаныя кантрактамі тэрміны. Дырэктар не пераканаўся ў эканамічнай плацёжаздатнасці пакупніка і дакладна ведаў пра дэбіторскую запазычанасць адной з кампаній. У выніку прадпрыемства панесла страты на суму 1,1 мільярда рублёў.
Фота з архіву