На экспарт ідзе усё больш беларускіх угнаенняў, а нафтапрадуктаў менш

Экспарт беларускіх угнаенняў вырас, а нафтапрадуктаў – знізіўся. Пра гэта сведчаць даныя Міністэрства статыстыкі Беларусі.
У студзені-ліпені сёлета аб’ём экспарта з Беларусі калійных угнаенняў павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам на 56,8% да 2581,5 тысяч тон. Экспарт азотных угнаенняў павялічыўся на 77,1% да 90,5 тысяч тон.

У той жа час экспарт нафтапрадуктаў знізіўся да 8883,2 тысяч тон, што склала 99,3% да аналагічнага перыяда 2006 года. Таксама зменшыўся і экспарт металакорда - да 48,1 тысяч тон, што склала 96,5% да мінулага года.
 
http://www.rzd-partner.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі