На "Еўра-2016" зборныя Ірландыі і Швецыі згулялі ўнічыю (відэа)
У панядзелак на чэмпіянаце Еўропы па футболе ў групе "Е" згулялі зборныя Ірландыі і Швецыі. Матч скончыўся ўнічыю 1:1. Уэслі Хулахан на 48-й хвіліне прыгожым ударам адкрывае лік. Шведы адыграліся на 71-й дзякуючы аўтаголу. Златан Ібрагімавіч прарваўся злева і прастраліў, а абаронца ірландцаў Кіран Кларк ударыў галавой у... сваю браму. Лік ужо не змяніўся.
Сёння на Еўра-2016 у групе Е сустрэнуцца Бельгія і Італія. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 21.55.
Відэа, як футбольная зборная Іспаніі вырвала перамогу ў каманды Чэхіі — 1:0