На Эйфелевай вежы ў Парыжы патухлі агні (фота, відэа)

На Эйфелевай вежы ў Парыжы патухлі агні (фота, відэа)

На Эйфелевай вежы ў Парыжы ў ноч на 5 красавіка патухлі агні. Зроблена гэта было ў памяць пра ахвяраў тэракту ў метро Санкт-Пецярбурга. Францыя выказала такім чынам салідарнасць з сем’ямі загінулых. У выніку тэракту загінулі 14 чалавек, дзесяткі былі параненыя, а сярод іх і грамадзянін Беларусі.

Высветлілася, што тэрарыстам-смяротнікам быў 22-гадовы ўраджэнец Кыргызстана, які меў расійскае грамадзянства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі