На фэсце “Даём рады” Harotnica упершыню сыграе на экспарт

Дэструктыўны пажарны аркестр Harotnica працягвае творчыя эксперыменты. Музыкі запрасілі ў каманду новага гітарыста, былога ўдзельніка сталічных гуртоў Avias і My Ocean Аляксандра Фунта. Менавіта Аляксандр вельмі паўплываў на новы саўнд Harotnicy і новы “прыпанкаваны” фармат, распавядае вакалістка каманды Валерыя Валадзько.

“Падчас канцэрта мы сыграем адну вельмі старую нашу песню, адну з першых, гэта песня “Вецер”. Але на англійскай мове і з абсалютна іншай аранжыроўкай! Мы робім гэта для таго, каб нас мог зразумець не толькі беларускі слухач, але і ўсе іншыя! Так бы мовіць, візітная картка для замежніка!”

Песню “Вецер” гурт абраў у якасці “візітоўкі” адмыслова. Як лічаць музыкі, гэта ўзорная песня, паслухаўшы якую  можна зразумець, пра што ж спявае Harotnicа. Да таго ж, падчас уручэння музычнай прэміі “Даём рады” гурт прадставіць песні з дэбютнага альбома, над якімі цяпер Harotnica працуе ў студыі.

Нагадаем, што 7 лютага ў сталічным клубе Re:Public у другі раз пройдзе фестываль “Даём рады”. Падчас яго Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2013-га года.

Кошт квіткоў:

90.000 першыя 50 квіткоў, 110.000 наступныя 100 квіткоў,

130.000 астатнія. У дзень канцэрта 150.000. Столік 170.000 папярэдне,190.000 у дзень канцэрта.

Набыць квіткі можна і праз інтэрнэт.

Даведка: +375 29 6490888

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі