На фонд Лукашэнкі ў 105 разоў больш, чым на ЖКП: як чыноўнікі разрахавалі бюджэт

Бюджет Беларуси на 2024 год

Зборы ў фонд Лукашэнкі праводзяцца кожны год / @rubanau_collage

Мінфін паказаў праект беларускага бюджэту на 2024 год. У параўнанні з 2023 годам значна выраслі выдаткі на абарону (+29%) і на сілавікоў (+14,8%). Тым, каго больш хвалююць адукацыя і ахова здароўя, чыноўнікі могуць адказаць, што і тут ёсць рост — на 15% і 18,6% адпаведна.

Усе б маглі быць задаволеныя. Але калі паглядзець, якая частка бюджэту ідзе на кожную з гэтых сфер, то на адукацыю і ахову здароўя ўжо другі год у выдатках застаецца усё менш месца. Адначасовы рост у параўнанні з папярэднім годам і зніжэнне долі ў бюджэце магчымыя за кошт таго, што бюджэт штогадова павялічваецца.

Еўрарадыё даведалася, на што расходуецца гэтае павелічэнне і што чыноўнікі ставяць у прыярытэт апошнія пяць гадоў. А яшчэ паглядзелі, як змянялася фінансаванне сілавікоў за гэты перыяд.

 

У вас няма моста, затое ў Лукашэнкі ёсць заначка

Адзін з самых буйных артыкулаў выдаткаў 2024 года — "судовая ўлада, праваахоўная дзейнасць і падтрыманне бяспекі" (10,5% ад усіх выдаткаў бюджэту). Туды ўваходзяць суды, міліцыя, пракуратура і іншыя структуры, ратавальнікі. Сума па гэтым кірунку закладзаецца большая, чым разам узятыя адукацыя (4,23%) і ахова здароўя (5,58%).

Блок суддзяў, праваахоўнікаў і кэдэбэшнікаў звычайна нарошчвае сваю долю ў бюджэце, але не ў 2024 годзе. Мабыць, грошы давялося накіраваць на "нацыянальную абарону". Гэта значыць на войска і структуры, якія адказваюць за мабілізацыйную падрыхтоўку. Абарона заняла 8% бюджэтных выдаткаў, хоць у 2020 годзе гэта было амаль 5,2%:

На фонд Лукашенко в 105 раз больше, чем на ЖКУ: как чиновники рассчитали бюджет
Выдаткі бюджэту, разлічаныя па звестках Мінфіна / Еўрарадыё

Пастаянная графа ў беларускім бюджэце — "рэзервовы фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Поўных звестак, як трацяцца грошы адтуль, людзям не паказваюць. Але без малога 1 млрд рублёў — будзьце ласкавыя, беларусы, аддайце. Можа, гэта нямнога? Усяго выдаткі Беларусі ў 2024 годзе складуць 44,6 мільярдаў рублёў. Значыць, на падушку Лукашэнкі сыдзе больш за 2,2%.

На фонд Лукашенко в 105 раз больше, чем на ЖКУ: как чиновники рассчитали бюджет
Выдаткі бюджэту, разлічаныя па звестках Мінфіна / Еўрарадыё

Устойлівы трэнд — зніжэнне долі судоў у выдатках. Можа, таму што суддзі выдаткуюць усяго па 10 хвілін на прыняцце рашэнняў?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі