На форум прадпрымальнікаў у Мінск прыехала каля 1500 чалавек

На форум прадпрымальнікаў у Мінск прыехала каля 1500 чалавек

На антыкрызісны форум прадпрымальнікаў у Мінск прыехала каля 1500 чалавек. Такую лічбу агучыў з трыбуны адзін з арганізатараў мерапрыемства — Анатоль Шумчанка. Усе жадаючыя не змаглі змясціцца ў залі.

Чарговы форум прадпрымальнікаў прысвечаны новым умовам і правілам працы гандляроў, якія дзейнічаюць з 1 студзеня. Згодна з імі, іпэшнікі павінны мець сертыфікаты якасці на ўсе тавары, аб гэтым гаворыцца ва ўказе кіраўніка краіны № 222.

Мерапрыемства праходзіць у канферэнц-залі гатэля "Беларусь". Па словах арганізатараў, на форум прыехалі прадпрымальнікі з розных рэгіёнаў Беларусі, усе жадаючыя не змаглі змясціцца ў залі. Сярод патрабаванняў і прапановаў арганізатараў форума — увесці 6-месячны мараторый на дзеянне ўказа, а таксама дапусціць ІП да абмеркавання новага дакумента.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі