На Гомельшчыне праходзяць паказальныя працэсы над прызыўнікамі

У Лоеўскім раённым судзе / loevkraj.by
У Лоеўскім раённым судзе / loevkraj.by

У раённых судах на Гомельшчыне праходзяць паказальныя працэсы над прызыўнікамі. Яны могуць сведчыць пра пэўныя праблемы з іх яўкай у ваенкаматы, піша @flagshtok.

Газета "Лоеўскі край" паведамляе пра маладога чалавека, асуджанага мясцовым судом на тры месяцы арышту за "ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыву" (атрымаў позву пад роспіс, але ў ваенкамат не прыйшоў). У суд прывялі прызыўнікоў, а рэпартаж з яго перадрукавалі іншыя раённыя газеты вобласці.

Суды над ухілістамі праходзяць у розных рэгіёнах краіны. Летась на Гродзеншчыне ад прызыву ўхіляўся кожны пяты прызыўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі