На Гомельшчыне ратавальнікі змагаюцца з буйным лясным пажарам (фота)
У Гомельскай вобласці ратавальнікі змагаюцца з буйным лясным пажарам каля вёскі Бечанская Буда Жыткавіцкага раёна. Агонь узнік у Нацыянальным парку Прыпяцкі. Як інфармуе прэс-служба МНС, плошча пажару складала 15 га.
Паведамленне пра пажар травы і кустоў ратавальнікі атрымалі 14 верасня ў 17.15. З агнём змагаюцца дзве машыны і 20 чалавек. Па стане на 6-ю гадзіну раніцы плошча пажару складала 10 га. Ратавальнікі працягваюць змагацца з пажарам на тарфяніку.
Па прагнозах сіноптыкаў, пры захаванні цяперашніх умоваў надвор'я на Гомельшчыне да суботы ўсталюецца пяты клас пажарнай небяспекі. Пры гэтым пажар можа ўзнікнуць ад любой крыніцы агню і высокіх тэмператураў.