На "Гомельшпалерах" адбыўся пажар, яго тушылі 15 аўтамабіляў МНС

На "Гомельшпалерах" адбыўся пажар, яго тушылі 15 аўтамабіляў МНС

Зранку 28 лістапада, у 8.21, гомельскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у адміністрацыйна-бытавым корпусе філіяла "Гомельшпалеры" адкрытага акцыянернага таварыства "ЦБК-Кансалт". Узгаранне адбылося ў будынку па вуліцы Севастопальскай. Да месца здарэння былі накіраваныя 15 ратавальніцкіх машынаў, паведамляе прэс-служба МНС.

На месцы выкліку супрацоўнікі МНС пабачылі, што з акна пятага паверху пяціпавярховага будынку ідзе густы чорны дым. На момант узнікнення пажару ў корпусе знаходзілася 52 чалавекі. Яны пакінулі будынак самастойна да прыбыцця ратавальнікаў. 

Падраздзяленні МНС ліквідавалі пажар. Пацярпелых пры здарэнні няма. 

Агонь пашкодзіў 100 квадратных метраў падлогі ў актавай зале. Прычына пажару высвятляецца.

На "Гомельшпалерах" адбыўся пажар, яго тушылі 15 аўтамабіляў МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі