На “Гонцы легенд” прадставілі калекцыю адзення ад Дар’і Домрачавай (фота)
18 верасня ў спарткомплексе “Раўбічы” пад Мінскам праходзіць біятлонная “Гонка легенд”, на якую прыехалі знакамітыя спартсмены з розных краін, якія ў папярэднія гады былі зоркамі ў гэтым відзе спорту. Імпрэза арганізаваная пад патранажам беларускай біятланісткі Дар’і Домрачавай.
Сама Домрачава на імпрэзу не прыехала, але ж падчас “Гонкі легенд” была прадстаўленая калекцыя адзення і атрыбутыкі, створаная ў яе гонар, піша Прессбол. Аматары спорту маглі набыць нататнікі, футболкі, сумкі, наклейкі з выявай алімпійскай чэмпіёнкі. Кошты выявіліся дэмакратычнымі: напрыклад, футболкі каштуюць 15-20 рублёў.
У рамках “Гонкі легенд” пройдуць жаночы і мужчынскія масстарты, а таксама змяшаная эстафета.