На "Гродна Азоце" спыняць два цэхі — для рамонту абсталявання
Два цэхі прадпрыемства "Гродна Азот" спыняць для рамонту абсталявання, перадае БЕЛТА.
"З 16 кастрычніка для пазапланавага рамонту абсталявання будзе спынены цэх Аміяк-3. Для падтрымання балансу па газападобным двухвокісе вугляроду дадаткова будзе спынены цэх Карбамід-3", — заяўляюць на заводзе.
Падчас прыпынку цэха Аміяк-3 будуць спальваць тэхналагічны газ на факельнай устаноўцы — гэта прадугледжана рэгламентам.
На заводзе падкрэсліваюць што пагрозы экалогіі горада няма. Таксама нічога не пагражае ні работнікам прадпрыемства, ні жыхарам Гродна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.