На Камчатку і Чукотку высадзіўся расійскі дэсант
Аперацыю праводзілі дэсантна-штурмавыя падраздзяленні Паветрана-дэсантных войск.
Перад гэтым яны прайшлі на вялікіх дэсантных караблях каля 4 тысяч марскіх міль. Як інфармуе РІА "Новости", высадка дэсанта таксама адбывалася на Сахалін і адзін з Курыльскіх астравоў. Дэсантнікі адпрацоўвалі разнастайныя задачы разам з марскімі пехацінцамі і экіпажамі караблёў.
Нагадаем, на Далёкім Усходзе і ва Усходняй Сібіры з 11 верасня праводзіцца раптоўная праверка баявой гатоўнасці ўсяго склада расійскіх войск. У ёй удзельнічае да 100 тысяч вайскоўцаў. Таксама праводзіцца мабілізацыйная праверка рэгіянальных уладаў і федэральных інфраструктурных ведамстваў.
Фота — ria.ru