На канцэрт Саладухі ў "Мінск-Арэне" амаль не засталося квіткоў
У касах найбуйнейшай канцэртнай пляцоўкі краіны кажуць усяго пра некалькі вольных месцаў.
На канцэрт Саладухі ў "Мінск-Арэне" амаль не засталося квіткоў. У касах найбуйнейшай канцэртнай пляцоўкі краіны кажуць усяго пра некалькі вольных месцаў:
"Ёсць па 250 тысяч два квіткі, партэр ёсць па 300, па 225 тысяч няшмат, па 175 адзін квіток. А так, квіткоў ужо няма".
Канцэрт караля беларускай поп-музыкі адбудзецца 8 сакавіка. Падчас яго адбудзецца прэзентацыя новага 10-га альбома Саладухі "Верное сердце". 18 студзеня Аляксандр адзначыў 55-гадовы юбілей.
Фота: www.budni.by