На каталіцкім фэсце на Пастаўшчыне выступілі "Рэха" і "Гарадскі вал" (фота)
У нядзелю ў лучайскім касцёле маліліся за тых, хто вучыцца, і тых, хто вучыць.
Падчас набажэнства ксёндз Мікалай Ліпскі асвяціў школьныя прылады і блаславіў дзяцей і настаўнікаў. Пасля імшы адбыўся канцэрт на пляцоўцы каля касцёла. На ім выступілі бард Аляксей Жбанаў, які напісаў гімн Лучая, гурты “Рэха” і “Гарадскі вал”, эстрадны артыст Мікіта Фаміных і Зміцер Корсак, якога называюць “залатым акардэонам Беларусі”.
Не зважаючы на дождж, на канцэрт прыйшло шмат гледачоў.
Зміцер Корсак
Гурт "Рэха"
Мікіта Фаміных
Гурт "Гарадскі вал"
Аляксей Жбанаў