На Крычаўшчыне здаўся міліцыянерам "ухіліст", які хаваўся больш за год
Хлопца паказальна судзілі ў ваенкамаце
На Крычаўшчыне ў Магілёўскай вобласці здаўся міліцыянерам "ухіліст", які хаваўся з траўня 2023 года. 20-гадовага хлопца судзілі ў ваенкамаце і аштрафавалі на 4 тысячы рублёў.
Як піша раённая газета, у красавіку мінулага года малады чалавек атрымаў у ваенкамаце позву і больш яго ніхто не бачыў. Пошукі не далі выніку. Але 1 жніўня сёлета ён сам прыйшоў у Крычаўскі РАУС. Дзе хлопец так доўга хаваўся, не ўдакладняецца. На паказальны суд над ім прывялі прызыўнікоў.
Пракурор Крычаўскага раёна Станіслаў Прахарэнка кажа, што ў іх гэта не першы суд. Некаторых "ухілістаў" з суда выводзілі ў кайданках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.