На маці загінулага каліноўца пачалі новую крымінальную справу

Наталля Суслава / прэс-служба палка Каліноўскага
Наталля Суслава / прэс-служба палка Каліноўскага

Чарговую крымінальную справу пачалі на Наталлю Суславу — маці Паўла "Волата", які стаяў ля вытокаў палка Каліноўскага і загінуў 15 траўня 2022 года. Ён інкрымінуюць арт. 361-3 КК (удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы), паведамляюць праваабаронцы.

Раней на яе пачалі крымінальную справу паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Падставай стала інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат".

Пасля гэтага сілавікі паказальна разграмілі кватэру Суславай.

Наталля Суслава жыве ва Украіне і з'яўляецца байцом батальёна "Тэрор".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі