На Магілёўшчыне веснавая падводка затопіць 3000 дамоў
Па прагнозах спецыялістаў, падчас веснавой паводкі ў Магілёўскай вобласці будзе затоплена каля 80 населеных пунктаў. Пра гэта паведаміў Васіль Сцепаненка, намеснік загадчыка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС на нарадзе ў аблвыканкаме. Па яго словах, узровень снегу перавышае норму амаль у 2 разы, а значыць, паводка будзе значнай. Абласное ўпраўленне МНС рыхтуецца да затаплення каля 3000 прыватных падворкаў і дамоў. Метэаролагі прагназуюць пачатак паводкі на другую палову сакавіка – пачатак красавіка. З цяперашнім пацяпленнем таксама адзначаецца нязначнае падвышэнне ўзроўню вады ў рэках Сож і Бярэзіна на 2-3 см на суткі.
Загадчык Магілёўскага аблвыканкаму Пётр Руднік асабліва адзначыў небяспеку падтаплення сховішчаў з атрутнымі рэчывамі, хімікатамі. На ліквідацыю паводкі вобласць плануе выдаткаваць каля 2 млрд рублёў.