На Магілёўскім металургічным заводзе гарэў цэх тэхнічнага шроту

На Магілёўскім металургічным заводзе гарэў цэх тэхнічнага шроту

Увечары 1 кастрычніка на Магілёўскім металургічным заводзе адбыўся пажар, паведамляе БЕЛТА. 

У 17:28 ратавальнікам паведамілі, што загарэўся аднапавярховы цагляны будынак цэха тэхнічнага шроту на тэрыторыі Магілёўскага металургічнага завода па вуліцы Куракі. 

Агонь пашкодзіў 80 квадратных метраў шыфернага даху. Пацярпелых пры здарэнні няма. Тэнічны працэс прадпрыемства не парушаны. 

Спецыялісты высвятляюць прычыну пажару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі