На Манежнай плошчы ў Маскве пачаліся затрыманні пратэстоўцаў

У аднаго з іх, нібыта, былі ўлёткі з агітацыяй за апазіцыянера Аляксея Навальнага, піша lenta.ru. Паводле звестак "Інтэрфакса", усе затрыманыя — прыхільнікі Навальнага. Агенцтва дадае, што таксама была затрыманая жанчына з медыцынскай маскай на твары.



Па паведамленнях відавочцаў, паліцыянты прыступілі да зачысткі плошчы.



Па розных звестках, каля гатэля "Масква" сабралося ад 200 да 500 чалавек. Натоўп паступова ўшчыльняецца. Праходы на Манежную плошчу, Чырвоную плошчу і Аляксандраўскі сад закрытыя. Па словах журналіста Ягора Мастаўшчыкова, паліцыянты заяўляюць мінакам, што Чырвоная плошча закрытая да паўночы.



Народны сход на Манежным пляцы, прызначаны на 19-ю паводле маскоўскага часу, прысвечаны абвінаваўчаму прысуду Навальнаму і Афіцэраву. Іх прысудзілі да пяці і чатырох гадоў калоніі адпаведна, абвінавайціўшы ў крадзяжы прадукцыі "Кіраўлеса".



Фота: @dternovskiy

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі