На манежы ў Мінску з-за дзяўчыны пабіліся футбалісты, у аднаго зламаная сківіца

У футбольным матчы быў "трэці тайм" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У футбольным матчы быў "трэці тайм" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Мінску на футбольным манежы з-за дзяўчыны пабіліся два гульцы-аматары. У аднаго з іх была зламаная сківіца. Крымінальную справу, распачатую ў дачыненні 33-гадовага жыхара сталіцы, ужо накіравалі ў суд.

Як піша minsknews.by, у той дзень гулялі аматарскія футбольныя каманды. У нейкі момант мяч выбілі за межы поля. Абаронца, які цяпер стаў абвінавачаным, пайшоў за ім і ў "дзёрзкай форме" звярнуўся да незнаёмай дзяўчыны, якая сядзела на трыбуне. Яна пакрыўдзілася. Высветлілася, што гэта сяброўка аднаго з футбалістаў. Пасля гульні ён пачаў высвятляць адносіны з яе крыўдзіцелем. Сварка перайшла ў бойку, якая скончылася сур'ёзнай траўмай для аднаго з удзельнікаў.

Усё гэта зафіксавалі камеры відэаназірання. Эксперт засведчыў, што пацярпеламу нанесены "менш цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце працяглага расстройства здароўя на тэрмін больш за чатыры месяцы".

Абвінавачаны працуе памочнікам прадаўца, раней ён не меў праблем з законам. У дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе асабістага паручыцельства. Абвінавачваюць футбаліста-аматара ў "наўмысным прычыненні менш цяжкага цялеснага пашкоджання" (яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі). Сваю віну мужчына прызнаў толькі часткова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі