На Марсе знайшлі "салёныя ручаі" вадкай вады

На Марсе знайшлі "салёныя ручаі" вадкай вады

На Марсе знайшлі "салёныя ручаі" вадкай вады. Як паведамляе NASA, яны перыядычна ўзнікаюць на экватары планеты і пакідаюць за сабой загадкавыя цёмныя палоскі таўшчынёй у некалькі метраў. Пакуль навукоўцы не ведаюць, адкуль з'яўляецца вада. Мяркуецца, што з лёду, які можа быць пад паверхняй Марса, хаця каля экватара гэта і малаверагодна. Не выключаецца, што на вялікай глыбіні можа знаходзіцца таямнічая агульная крыніца вады. Ёсць і іншыя версіі, таксама непераканаўчыя.

Адзначым, што адкрыццё "салёных ручаёў" вадкай вады адбылося дзякуючы аналізу спектральных дадзеных, атрыманых з зонда MRO.

Фота: NASA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі