На Майдане Незалежнасці ў Кіеве застаюцца тысячы людзей
Увечары ў нядзелю там пашыралася намётавае мястэчка: былі ўсталяваныя 12 вялікіх армейскіх намётаў.
Апазіцыя здолела арганізаваць падвоз ежы і дроваў. Людзі таксама абаграваюцца ў Палацы прафсаюзаў, які быў захоплены дэманстрантамі і дзе працуе "Штаб нацыянальнага супраціўлення".
На панядзелак запланаваная акцыя каля будынка кабінета міністраў. Апазіцыя будзе патрабаваць адстаўкі ўраду.
Патрабаванні ўкраінскай апазіцыі да ўлады
Фота — Reuters