На месцы крушэння самалёта пад Растовам знайшлі першую “чорную скрыню”

На месцы крушэння самалёта пад Растовам знайшлі першую “чорную скрыню”

Першая з дзвюх “чорных скрыняў” Boeing 737-800, які разбіўся каля Растова-на-Доне, знойдзеная на месцы крушэння лайнера. Пошукі другой скрыні вядуцца. Таксама на месцы здарэння пачаўся пошук целаў пасажыраў і сябраў экіпажу самалёта.

Да расследавання авіякатастрофы прыступіла камісія Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту, неўзабаве падключацца эксперты з ААЭ, ЗША і Францыі. Пакуль вылучаюць тры асноўныя версіі здарэння: тэхнічная няспраўнасць, дрэнныя ўмовы надвор’я, памылка экіпажу.

Паводле інфармацыі ria.ru, кампанія Flydubai, якой належаў самалёт, удакладніла грамадзянства пасажыраў: гэта 44 расіяніна, 8 украінцаў, двое грамадзян Індыі і адзін — грамадзянін Узбекістана.

Boeing 737-800 авіякампаніі Flydubai выконваў рэйс з Дубая ў Растоў. Пасадка праходзіла ў складаных метэаралагічных умовах: увечары 18 сакавіка ў горадзе было абвешчана папярэджанне аб цыклоне з завеяй і моцным ветрам. Самалёт разбіўся ў 03.50 19 сакавіка пры другім заходзе на пасадку. Па папярэдніх дадзеных, ён зачапіўся за ўзлётна-пасадачную паласу і разбурыўся.

На борце "Боінга" знаходзіліся 55 пасажыраў —18 мужчын, 33 жанчыны, 4 дзяцей і 7 членаў экіпажа, усе загінулі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі