На міліцэйскім сайце з'явіліся фота удзельнікаў беспарадкаў

На сайце ГУЎС Мінгарвыканкама з'явіўся тэкст, які паведамляе, што "затрыманым “правакатарам” выстаўлена абвінавачанне", а таксама фота некаторых з іх.  "Следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУЎС Мінгарвыканкама выяўлена звыш 120 чалавек, якія актыўна ўдзельнічалі ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 г на пл. Незалежнасці. У дадзены момант 31-му з іх выстаўлена абвінавачанне", — гаворыцца ў паведамленні.

На сайце размешчаны таксама фатаграфіі асоб, чыя датычнасць "выяўлена шматлікімі відэаматэрыяламі". Такіх пакуль пяць чалавек:

КЛАСКОЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч, 1978 г.н., жыхар г. Мінска;
ЛІХАВІД Мікіта Юр'евіч, 1990 г.н., жыхар г. Мінска;
АТРОШЧАНКАЎ  Аляксандр Сяргеевіч, 1981 г.н., жыхар г. Мінска;
ФЕДАРКЕВІЧ Алег Уладзіміравіч, 1961 г.н., жыхар г. Мінска;
ХАМІЧЭНКА Ўладзімір Мікалаевіч, 1986 г.н., жыхар г.Слуцка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі