На мінскіх рынках правераць маскі ў прадацоў

На мінскіх рынках правераць маскі ў прадацоў

Мінскія санслужбы заўважылі, што не ва ўсіх крамах у прадацоў ёсць маскі, а таксама не выконваюцца іншыя меры абароны ад распаўсюду каранавіруса. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама ў сваім Telegram-канале.

Пачынаючы з красавіка санслужбы праверылі 6300 гандлёвых аб'ектаў, 550 устаноў грамадскага харчавання, 480 аб'ектаў бытавога абслугоўвання. Высветлілася, што ў 90% правераных прадпрыемстваў у персанала ёсць маскі, антысептыкі, выкарыстоўваюцца інфармацыйныя таблічкі, нанесеная разметка ў прыкасавых зонах.

Але ёсць і парушэнні. Пераважна гаворка ідзе аб прыспушчаных масках, адсутнасці пальчатак і недатрыманне сацыяльнай дыстанцыі.

"Часцяком маскі ў прадаўцоў знаходзяцца на падбародку або вісяць на вуху, пальчаткі ляжаць побач з касавым апаратам, а не надзетыя на рукі. Цырульнікі абслугоўваюць наведвальнікаў без сродкаў абароны. Па назіраннях, персанал аб'ектаў стаў больш расслабленым, чым у папярэдні месяц. Гэтую сітуацыю трэба выпраўляць, таму меры рэагавання будуць узмоцненыя", — заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Ніна Емяльянава.

У бліжэйшыя выходныя санслужбы пройдуць з інспекцыяй па сталічных рынках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі