На мінскім канцэрце Стынга не будзе танцпола
Канцэрт мяркуецца цалкам партэрным, то бок сядзячым. На канцэрце Стынга з брытанскім Каралеўскім філарманічным аркестрам,
які пройдзе ў "Мінск-Арэне" 18 верасня, не будзе танцпола. Па словах
арганізатара імпрэзы, кіраўніка праекта Allstars.by Андрэя Шпіта,
наяўнасць сімфанічнага аркестра цалкам выключае магчымасць таго, што
нехта з гледачоў будзе стаяць ці танчыць падчас выканання музыкі.
Андрэй Шпіт: "Канцэрт адбудзецца з вялікім аркестрам. У Мінск прыедуць 50 музыкаў, а з імі больш за 40 мэнэджэраў і тэхнікаў. Гэта сімфанічная музыка, няхай сабе і Стынг. Таму мы ад пачатку вырашылі, што канцэрт будзе партэрным. Танцпола не будзе".
Стынг вязе ў Мінск праграму "Simphonicity". Працягласць першых канцэртаў гэтага сусветнага тура, якія адбыліся днямі ў Ванкуверы, склала каля 3 гадзінаў.
Па словах арганізатараў, падчас перамоваў, на якія прадстаўнікі Allstars.by адмыслова лёталі ў Канаду, была знойдзеная магчымасць зрабіць квіткі для беларусаў таннейшымі, чым звычайна. Іх кошт будзе пачынацца ад 120 тысяч рублёў.
Фота: alicepush.ucoz.ru