На міжнароднай кніжнай выставе ў Мінску будуць прадстаўленыя 29 краін
На міжнароднай кніжнай выставе, якая пройдзе ў Мінску з 10 да 14 лютага, будуць прадстаўленыя 29 краін. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі распавяла міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Паводле яе слоў, удзел у выставе прымуць Азербайджан, Арменія, Сірыя, Іран, Венесуэла, Ізраіль, Украіна, Расія, ЗША ды іншыя краіны.
Сярод незалежных выдавецтваў у выставе прымуць удзел "Галіяфы", Arche і "Тэхналогія". Кнігарня "Логвінаў" нават не падавала заяўку на ўдзел, бо ўжо тры гады іх заяўку адхілялі. Агулам будзе прадстаўлена каля 300 выдаўцоў. Таксама на выставе будуць кнігі Святланы Алексіевіч расійскага выдавецтва "Час".
Вядома, што летась у Беларусі выдалі 10 203 кнігі і брашуры.
Фота: Fotolia