На МКАД сутыкнуліся 23 машыны
У выніку аварыі ўтварыўся доўгі затор, рух быў толькі па адной паласе.
Гэткае маштабнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 4 кастрычніка на ўнутраным коле МКАД, на ўчастку ад перакрыжавання Громава-МКАД да Громава-Мантажнікаў.
Ахвяраў і сур’ёзна траўмаваных не было: ёсць людзі з нязначнымі пашкоджаннямі, перадае БЕЛТА.