На МКАД у раёне Каменнай Горкі сутыкнуліся 11 машын
Буйная аварыя адбылося 2 снежня на Мінскай кальцавой аўтадарозе. На 36-м кіламетры ўнутранага кальца МКАД у раёне Каменнай Горкі сутыкнуліся 11 аўтамашынаў. У ДАІ лічаць, што прычынай дарожна-транспартнага здарэння стала незахаванне кіроўцамі дыстанцыі і хуткаснага рэжыму. Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ ніхто сур'ёзна не пацярпеў. Аднак яно выклікала затор, які расцягнуўся на некалькі кіламетраў.
БелаПАН
БелаПАН