На МКАД згарэў аўтамабіль з пасажырамі — рух ідзе ў аб'езд

Згарэлы аўтамабіль на МКАД​ / t.me/skgovby
Згарэлы аўтамабіль на МКАД​ / t.me/skgovby

На МКАД адбылося ўзгаранне аўтамабіля, з-за чаго ў раёне 19-га кіламетра ўнутранага кальца МКАД утварыўся затор, паведамляе ДАІ Мінска.

У выніку на гэтым участку МКАД у напрамку вуліцы Кіжаватава спынены рух аўтобусаў № 7, 114с, 148с — яны часова курсуюць па маршруце Ігуменскі тракт - вул. Дзянісаўская - Паўднёвая магістраль - вул. Сярова.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў дарожнага руху ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.

Цяпер на месцы дарожна-транспартнага здарэння на МКАД працуюць следчыя, паведамляе Следчы камітэт. Ёсць загінуўшыя. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі