На мосце праз Прыпяць пад Мазыром завіс "МАЗ" з друзам
Здарэнне адбылося 4 кастрычніка на аўтамабільным мосце каля вёскі Навікі пад Мазыром.
Гружаны друзам "МАЗ", які ехаў у бок Гомеля, знёс каля двух дзясяткаў метраў агароджы моста. Потым аўтамабіль пераехаў пешаходную дарожку, перамахнуў праз парэнчы і завіс у паветры пярэднімі коламі і кабінай, паведаміў БелаПАН са спасылкай на гомельскіх выратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС усталявалі кран пасярэдзіне моста і вярнулі аўтамабіль. Пры здарэнні ніхто не пацярпеў. Прычыны ДТЗ высвятляюцца.
Фота — gorodmozyr.by