На мяжы з Літвой затрымалі кантрабандныя электрычныя ровары за $50 тысяч

На мяжы з Літвой затрымалі кантрабандныя электрычныя ровары за $50 тысяч

На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску "Каменны Лог" мытнікі затрымалі партыю электрычных ровараў, якія спрабавалі нелегальна ўвезці на тэрыторыю нашай краіны. Іх везлі ў фуры. У дакументах на груз кіроўцы расійскай фірмы-перавозчыка гэты тавар не быў пазначаны.

Агулам беларускія мытнікі знайшлі больш за 80 электрычных ровараў, 3 матацыклы, каля сотні камплектуючых да іх. Іх агульны кошт ацэнены на суму амаль 113 тысяч беларускіх рублёў (амаль 54 тысячы долараў). Для гэтага кантрабанду адпраўлялі на экспертызу ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату. Падлічана, што фірма з дапамогай ухілення ад выплаты мытных плацяжоў збіралася зэканоміць больш за 44 тысячы рублёў. Штраф можа скласці да 30% ад кошту тавару, інфармуе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі