На мяжы з Украінай падчас навальніцы здэтанавалі міны

Мяжа Белрусі з Украінай

Мяжа Белрусі з Украінай / facebook.com/vitaliy.bunechko/

На мяжы Беларусі з Валынскай вобласцю Украіны падчас навальніцы здэтанавалі міны, распавялі ў Ковельскай раённай вайсковай адміністрацыі.

Пацярпелых у выніку гэтага інцыдэнта няма. Але выбуховая хваля пашкодзіла гаспадарчую пабудову, якая месціцца недалёка ад мяжы.

Пакуль невядома, колькі менавіта мін здэтанавала. З пачатку паўнамасштабнай вайны з украінскага боку мяжы было ўстаноўлена як мінімум паўмільёны мін. Такім чынам Украіна намагаецца абараніць сябе ад паўтарэння сцэнара лютага 2022 года, калі расійскія войскі зайшлі на яе тэрыторыю праз беларускую мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі