На мяжы затрымалі 3 мінчукоў, якія ехалі на рок-канцэрт у Кіеў нелегальна

Траіх мінчукоў, якія спрабавалі нелегальна перайсці беларуска-ўкраінскую мяжу, затрымалі памежнікі Гомельскага памежнага атрада. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт. Іх затрымалі за 300 метраў ад мяжы і ў 800 метрах ад пункта пропуску "Новая Гута". Двое з затрыманых — непаўналетнія. Маладыя людзі патлумачылі, што яны жадалі патрапіць у Кіеў на будучы канцэрт англійскага спевака Пола Макартні.

Дваіх непаўналетніх перададуць бацькам. Што да паўналетняга мінчука, то памежнікі яшчэ разглядаюць яго асобу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі