На настаўніцу з Бабруйска за жоўта-сінюю стужку ў валасах выклікалі АМАП

На настаўніцу з Бабруйска за жоўта-сінюю стужку ў валасах выклікалі АМАП

4 сакавіка ў бабруйскую школу №27 прыехаў АМАП, каб затрымаць настаўніцу. 

Як напісала ў Фэйсбуку Марына Маўчанава, настаўніца гісторыі Ларыса Секержыцкая прыйшла на заняткі з жоўта-сіняй стужкай у прычосцы. 

Гэта заўважыла настаўніца матэматыкі і паскардзілася дырэктарцы. Дырэктарка выклікала АМАП. 

Амапаўцы затрымалі Секержыцкую непасрэдна на ўроку. Суд над ёй адбудзецца 9 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі