На наступным тыдні могуць аднавіцца перамовы ў Мінску (відэа)
Пра гэта заявіў экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.
Перамовы ў Мінску могуць аднавіцца на наступным тыдні, заявіў Леанід Кучма, экс-прэзідэнт Украіны. Гэта будзе новы раунд перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, інфармуе ВВС.
Сустрэчы ў беларускай сталіцы праходзяць у фармаце "Расія — Украіна — АБСЕ", Леанід Кучма прадстаўляе на іх афіцыйны Кіеў. Нагадаем, у верасні ў Мінску было заключана пагадненне аб перамір'і на Данбасе. Яно рэгулярна парушаецца, аднак паўнамаштабныя баявыя дзеянні былі спынены.
Учора пра неабходнасць працягнення перамоваў заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Фота — УНІАН