На наступным тыдні ў Беларусі пройдуць рэпетыцыйныя цэнтралізаваныя экзамены

ЦТ застаецца/ sb.by
ЦТ застаецца/ sb.by

Рэпетыцыйныя цэнтралізаваныя экзамены на наступным тыдні пройдуць ва ўсіх абласцях Беларусі, піша БЕЛТА са спасылкай на міністра адукацыі Андрэя Іванца.

"Мы павінны ўбачыць, якую колькасць якіх прадметаў будучыя абітурыенты будуць выбіраць для здачы ЦЭ", — патлумачыў Іванец. Ён нагадаў, што структуру заданняў экзамену ў гэтым годзе будзе зменена — частка А па колькасці балаў паменшаная да 25%, частка Б павялічана. Змененая і складанасць ЦЭ — "цяпер гэта базавы ўзровень", адзначыў Іванец.

ЦЭ — гэта новая форма выпрабавання, якая павінна замяніць выпускныя экзамены ў школах. Здаваць яго будуць па 2 дысцыплінах: па дзяржаўнай мове (беларускай ці рускай) і матэматыцы. ЦТ застаецца, але на ім трэба будзе выбраць 3 дадатковых дысцыпліны, якіх не было на цэнтралізаваным экзамене.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі