На “Ноч музеяў” у Ветцы выступілі фолк-гурты і тэатр агню (фота)

16 траўня ў Ветцы прайшла акцыя “Ноч музеяў”. Зладзіў яе Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава.

Спярша на пляцоўцы перад музейнай брамай заспявалі аўтэнтычныя выканальніцы з вёскі Стаўбун. Калектыў “Стаўбунскія вячоркі” прадэманстраваў, як у іх праводзяць абрад “Ваджэнне і пахаванне стралы”. Раней “вадзілі стралу” ў такі ж час, пачынаючы ад Вялікадня. “Хаваць” жа хадзілі на Ушэсце, чым і завяршаліся абрадавыя дзеянні, накіраваныя на адвядзенне маланкі ад вёскі.

Эстафету перанялі сучасныя фолк-гурты з Гомеля і Мінска — Bifolk, “Ягорава Гара”, “Літы талер”, “Млын Сонца”, а таксама клуб гістарычнага танца “Бельфіорэ”. Напрыканцы выступіў гомельскі тэатр агню “Atesh”.

Завяршыўся гэты вечар тым, што для ўсіх былі адчыненыя дзверы Веткаўскага музея, у якім не так даўно скончыўся рамонт. Наведвальнікі маглі паглядзець на абноўленыя і цалкам новыя экспазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі