На Новы год будзе да +8

На Новы год будзе да +8

У бліжэйшыя суткі, 1 студзеня, у Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, уначы і раніцай — з мокрым снегам. Уначы месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёвы, умеркаваны, уначы па паўночным захадзе, раніцай і ўдзень у многіх раёнах — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, у другой палове дне будзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі