На Нёмане паводка знесла мост

На Нёмане паводка знесла мост

У Лідскім раёне каля вёскі Мацевічы 10 лютага ледаход і паводка часткова знеслі драўляны мост, інфармуе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Шырыня ракі ў гэтым месцы складае 60 метраў. Драўляны мост праз раку быў даўжынёй 72 метры, ён пабудаваны ў 2012 годзе. Разбураныя 40 метраў моста.

Паведамляецца, што мост у летні час выкарыстоўваўся для пераезду сельскагаспадарчай тэхнікі і дастаўкі газавых балонаў жыхарам вёскі Карытніца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі