На пахаванні Нямцова беларускую апазіцыю прадставіць Анатоль Лябедзька

Пахаванне застрэленага расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова пройдзе 3 сакавіка ў Маскве. Беларускую апазіцыю, мяркуючы па ўсім, будзе прадстаўляць толькі кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Нямцоў: Я бачыў беларусаў вельмі моцных і смелых, але яны — у эміграцыі 

У каментары Еўрарадыё палітык сказаў, што не ведае, ці паедзе на развітанне з Нямцовым хтосьці яшчэ з прадстаўнікоў беларускіх апазіцыйных структураў:

Лябедзька: "За прадстаўнікоў адказваць не магу, але я буду. Дастаткова старшыні партыі — мы так вырашылі... Заўтра яшчэ нейкія мерапрыемствы будуць. Я еду ў Маскву, Леў Марголін ідзе на круглы стол з намеснікам міністра Італіі. Так што я буду адзін".

Вядома, што ў Нямцова былі добрыя кантакты з АГП.

Вядомы расійскі апазіцыйны палітык быў застрэлены позна ўвечары 27 лютага каля Крамля.

Нямцоў у апошнім інтэрв'ю пра Пуціна: Ён разумее толькі мову сілы

Барыс Нямцоў: “Пуцін палічыў, што Лукашэнка яго кінуў” 

Барыс Нямцоў распавёў пра тайную хваробу Уладзіміра Пуціна (відэа)

Фота з архіву ucpb.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі