Сіноптыкі аб'явілі на панядзелак у Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі
У Мінску заўтра таксама прагназуюць галалёдзіцу і мокры снег / Еўрарадыё
Сіноптыкі абвясцілі на панядзелак у Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі. Яны прагназуюць моцны вецер і галалёдзіцу на дарогах.
Парывы ветру ў заходніх раёнах могуць дасягаць 15-20 м /с. Пры гэтым надвор'е будзе пераважна воблачным. Часам будзе ісці снег, у тым ліку мокры. Месцамі магчыма мяцеліца.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.
Нагадаем, папярэджанне аб неспрыяльных метэаралагічных умовах аб'яўлялі і на нядзелю. Падставай быў моцны вецер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.