На парламенцкіх выбарах у Арменіі блок Пашыняна набраў 70%
70,43% галасоў выбарцаў у Арменіі набраў блок "Мой крок", узначалены в.а. прэм'ер-міністра Ніколам Пашынянам. Таксама бар'ер для праходу ў парламент адолелі партыі "Квітнеючая Арменія" (8,27%) і "Светлая Арменія" (6,37%). Пра гэта паведаміў ЦВК Арменіі па выніку апрацоўкі 100% бюлетэняў, піша выданне "Каўказскі вузел".
Астатнія палітычныя партыі не адолелі неабходны бар'ер для праходу ў Нацыянальны сход. У прыватнасці, упершыню не прайшла ў парламент Рэспубліканская партыя (4,7% замест неабходных 5%).