На пажары ў Гродне выратавалі 27-гадовую дзяўчыну

На пажары ў Гродне выратавалі 27-гадовую дзяўчыну

У ноч на 11 снежня гродзенскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар, які ўзнік у пяціпавярховым доме ў абласным цэнтры. 

На месцы выкліку яны пабачылі, што гарыць кватэра на трэцім паверсе дома, паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікі лакалізавалі і ліквідавалі пажар. У калідоры на падлозе яны знайшлі 27-гадовую гаспадыню жылля. Яе шпіталізавалі з дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння".

Агонь пашкодзіў маёмасць (стол, тэлевізар), ад дыму закураныя сцены.

Меркаванай прычынай пажару называюць неасцярожнасць пры курэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі