На пажары ў Лепелі пацярпела жанчына
26 верасня ў 16:52 лепельскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра задымленні ў доме па вуліцы Віцебскай, перадае прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі дым, які ішоў з жылога дома. На момант узнікнення пажару ў доме была 40-гадовая гаспадыня. Яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС яна сама выйшла на вуліцу. Пасля агляду брыгадай медыкаў жанчыну шпіталізавалі з папярэднім дыягназам атручэнне прадуктамі гарэння і апёкамі рознай ступені цяжкасці.
Агонь на кухні дома пашкодзіў падлогу і маёмасць.
Прычына пажару высвятляецца.
vitebsk.mchs.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.